Распарадак работы абласнога конкурсу
Спic ўдзельнікаў абласнога конкурсу
СКАЧАТЬ ПОЛОЖЕНИЕ о конкурсе «Заслаўскі сшытак 2024 «
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова калегіі
ўпраўлення культуры
Мінскага аблвыканкама
____________________
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
абласнога конкурсу юных выканаўцаў дзіцячых школ
мастацтваў «Заслаўскі сшытак» (у рамках Свята музыкі «Заслаўе») 2024
- Абласны конкурс юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў «Заслаўскі сшытак» (далей – Конкурс) праводзіцца штогод у рамках фестываля Свята музыкі «Заслаўе».
- Мэта конкурсу: папулярызацыя беларускай музыкі, выяўленне і падтрымка юных выканаўцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў у галіне выканальніцкага мастацтва, павышэнне педагагічнага і выканальніцкага майстэрства настаўнікаў і канцэртмайстараў.
- Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
2024 год– «духавыя і ўдарныя інструменты» (сольнае выкананне)
2025 год– «струнныя смычковыя інструменты» (сольнае выкананне)
2026 год– «фартэпіяна» (сольнае выкананне)
- Месца правядзення:
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
1 этап – аддзеламі культуры райгарвыканкамаў;
2 этап – упраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама на базе ДУА «Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў» Мінскага раёна.
Дата правядзення 2 этапа ўстанаўліваецца аргкамітэтам Свята музыкі «Заслаўе».
Абласны конкурс “Заслаўскі сшытак” у рамках правядзення Свята музыкі «Заслаўе», адбудзецца 26 студзеня 2024 года.
- Для ўдзельнікаў конкурсу па намінацыях «фартэпіяна», «струнныя смычковыя інструменты» і «духавыя і ўдарныя існтрументы» вызначаюцца тры ўзроставыя групы: малодшая, сярэдняя, старэйшая.
Малодшая группа дзеліца на 2 падгрупы
I падгрупа – 7 — 8 гадоў уключна;
II падгрупа – 9 — 10 гадоў уключна;
сярэдняя –11 — 12 гадоў уключна;
старэйшая – 13-15 гадоў уключна.
Для удзелу у конкурсе неабходна падрыхтаваць музычны твор беларускага кампазітара працягласцю да 4-х хвілін.
- Умовы правядзення:
— на конкурс прадстаўляюцца не больш 2-х удзельнікаў ад Барысаўскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мінскага, Слуцкага, Салігорскага раёнаў, не больш 1 удзельніка ад астатніх раёнаў і г. Жодзіна.
— у год правядзення конкурсу па намінацыі «духавыя і ўдарныя інструменты» удзельнікі падраздзяляюцца на дзве падгрупы: «драўляныя інструменты» і «медныя і ўдарныя інструменты».
Заяўкі высылаюцца дырэктарамі базавых школ раёна да
16 студзеня на электроны адрас: zaslavl.art@mail.ru з паметкай «Заслаўскі сшытак». Парадак выступлення вызначаецца аргкамітэтам.
Кантактны тэлефон ДУА “Заслаўская ДШМ” – 8017 517 50 09.
- Конкурс ацэньвае прафесійнае журы, склад якога зацвярджаецца пастановай калегіі галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. Выступленні канкурсантаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме. Канчатковым вынікам ацэнкі выступлення з’яляецца сярэдні бал. У час паседжання журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.
Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені, граматамі за ўдзел. Граматамі могут быць адзначаны лепшыя канцэртмайстары, выкладчыкі падрыхтаваўшыя пераможцаў.
- Фінансаванне выдаткаў па правядзенню конкурсу і харчаванне канкурсантаў ажыццяўляецца за кошт абласнога бюджэту.
Выдаткі на праезд настаўнікам, канцэртмайстрам і суправаджальным асобам – за кошт накіроўваючага боку.
ЗАЯЎКА ЎДЗЕЛЬНІКА
абласнога конкурсу юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў
«Заслаўскі сшытак» (у рамках Свята музыкі «Заслаўе») 2024
Установа адукацыі______________________________________________
Прозвішча і імя ўдзельніка_______________________________________
Дата нараджэння (чысло, месяц, год)______________________________
Інструмент____________________________________________________
Узроставая група_______________________________________________
Настаўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку – поўнасцю), тэлефон________
______________________________________________________________
Канцэртмайстар (прозвішча, імя, імя па бацьку – поўнасцю)__________
______________________________________________________________
Твор (з указаннем хранаметражу)_________________________________
______________________________________________________________