Приказ для командировок
РАСПАРАДАК 2026
Спіс удзельнікаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова калегіі
ўпраўлення культуры
Мінскага аблвыканкама
____________________
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
абласнога конкурсу юных выканаўцаў дзіцячых школ
мастацтваў «Заслаўскі сшытак» (у рамках Свята музыкі «Заслаўе – 2026»
1. Абласны конкурс юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў «Заслаўскі сшытак» (далей – Конкурс) праводзіцца штогод у рамках фестываля Свята музыкі «Заслаўе».
2. Мэта конкурсу:
папулярызацыя беларускай і рускай музыкі, выяўленне і падтрымка юных выканаўцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў у галіне выканальніцкага мастацтва, павышэнне педагагічнага і выканальніцкага майстэрства настаўнікаў і канцэртмайстараў.
3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
2026 год– «фартэпіяна» (сольнае выкананне)
2027 год– «духавыя і ўдарныя інструменты» (сольнае выкананне)
2028 год– «струнныя смычковыя інструменты» (сольнае выкананне)
4. Месца правядзення:
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
1 этап – аддзеламі культуры райгарвыканкамаў;
2 этап – упраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама на базе ДУА «Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў» Мінскага раёна.
Дата правядзення 2 этапа ўстанаўліваецца аргкамітэтам Свята музыкі «Заслаўе».
Абласны конкурс “Заслаўскі сшытак” у рамках правядзення Свята музыкі «Заслаўе», адбудзецца 6 лютага 2026 года.
5. Праграмныя патрабаванні для усіх узроставых груп:
(выконваюцца два разнахарактарные творы)
1. Твор беларускага кампазітара
2. Твор класічнай музыкі XIX — ХХ-стагоддзя.
6. Для ўдзельнікаў конкурсу па намінацыях «фартэпіяна», «струнныя смычковыя інструменты» і «духавыя і ўдарныя існтрументы» вызначаюцца тры ўзроставыя групы: малодшая, сярэдняя, старэйшая.
— Малодшая группа дзеліцца на 2 падгрупы:
I падгрупа – 7 — 8 гадоў уключна – гучанне да 6 хв.
II падгрупа – 9 — 10 гадоў уключна — гучанне да 8 хв.
сярэдняя –11 — 12 гадоў уключна — гучанне да 10 хв.
старэйшая – 13-15 гадоў уключна — гучанне да 15 хв.
7. Умовы правядзення:
— на конкурс прадстаўляюцца не больш 2-х удзельнікаў ад Барысаўскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мінскага, Слуцкага, Салігорскага раёнаў, не больш 1 удзельніка ад астатніх раёнаў і г. Жодзіна.
— у год правядзення конкурсу па намінацыі «духавыя і ўдарныя інструменты» удзельнікі падраздзяляюцца на дзве падгрупы: «драўляныя інструменты» і «медныя і ўдарныя інструменты».
Заяўкі высылаюцца дырэктарамі базавых школ раёна да 23 студзеня на электроны адрас: zaslavl.art@mail.ru з паметкай «Заслаўскі сшытак». Парадак выступлення вызначаецца аргкамітэтам.
Кантактны тэлефон ДУА “Заслаўская ДШМ” – 8017 517 50 09.
8. Выступленне канкурсантаў ацэньвае прафесійнае журы, склад якога зацвярджаецца пастановай калегіі галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама, па дзесяцібальнай сістэме.
Канчатковым вынікам ацэнкі выступлення з’яляецца сярэдні бал. У час паседжання журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.
Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені, каштоўнымі падарункамі, граматамі за ўдзел. Граматамі адзначаюцца канцэртмайстары і выкладчыкі, падрыхтаваўшыя пераможцаў I ступені.
9. Фінансаванне выдаткаў па правядзенню конкурсу і харчаванне канкурсантаў ажыццяўляецца за кошт абласнога бюджэту.
Выдаткі на праезд настаўнікам, канцэртмайстрам і суправаджальным асобам – за кошт накіроўваючага боку.
ПОЛОЖЕНИЕ Заслаўскі сшытак 2026 docx
Заявка

