Спiс ўдзельнікаў
Распарадак работы
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова калегіі
ўпраўлення культуры
Мінскага аблвыканкама
____________________
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
абласнога конкурсу юных выканаўцаў дзіцячых школ
мастацтваў «Заслаўскі сшытак» (у рамках Свята музыкі «Заслаўе») 2025
- Абласны конкурс юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў «Заслаўскі сшытак» (далей – Конкурс) праводзіцца штогод у рамках фестываля Свята музыкі «Заслаўе».
- Мэта конкурсу: папулярызацыя беларускай музыкі, выяўленне і падтрымка юных выканаўцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў у галіне выканальніцкага мастацтва, павышэнне педагагічнага і выканальніцкага майстэрства настаўнікаў і канцэртмайстараў.
- Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
2025 год– «струнныя смычковыя інструменты» (сольнае выкананне)
2026 год– «фартэпіяна» (сольнае выкананне)
2027 год– «духавыя і ўдарныя інструменты» (сольнае выкананне)
- Месца правядзення:
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
1 этап – аддзеламі культуры райгарвыканкамаў;
2 этап – упраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама на базе ДУА «Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў» Мінскага раёна.
Дата правядзення 2 этапа ўстанаўліваецца аргкамітэтам Свята музыкі «Заслаўе».
Абласны конкурс “Заслаўскі сшытак” у рамках правядзення Свята музыкі «Заслаўе», адбудзецца 31 студзеня 2025 года.
- Для ўдзельнікаў конкурсу па намінацыях «фартэпіяна», «струнныя смычковыя інструменты» і «духавыя і ўдарныя існтрументы» вызначаюцца тры ўзроставыя групы: малодшая, сярэдняя, старэйшая.
Малодшая группа дзеліца на 2 падгрупы
I падгрупа – 7 — 8 гадоў уключна;
II падгрупа – 9 — 10 гадоў уключна;
сярэдняя –11 — 12 гадоў уключна;
старэйшая – 13-15 гадоў уключна.
Для удзелу у конкурсе неабходна падрыхтаваць музычны твор беларускага кампазітара працягласцю да 4-х хвілін.
- Умовы правядзення:
— на конкурс прадстаўляюцца не больш 2-х удзельнікаў ад Барысаўскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мінскага, Слуцкага, Салігорскага раёнаў, не больш 1 удзельніка ад астатніх раёнаў і г. Жодзіна.
— у год правядзення конкурсу па намінацыі «духавыя і ўдарныя інструменты» удзельнікі падраздзяляюцца на дзве падгрупы: «драўляныя інструменты» і «медныя і ўдарныя інструменты».
Заяўкі высылаюцца дырэктарамі базавых школ раёна да
16 студзеня на электроны адрас: zaslavl.art@mail.ru з паметкай «Заслаўскі сшытак». Парадак выступлення вызначаецца аргкамітэтам.
Кантактны тэлефон ДУА “Заслаўская ДШМ” – 8017 517 50 09.
- Конкурс ацэньвае прафесійнае журы, склад якога зацвярджаецца пастановай калегіі галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. Выступленні канкурсантаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме. Канчатковым вынікам ацэнкі выступлення з’яляецца сярэдні бал. У час паседжання журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.
Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені, граматамі за ўдзел. Граматамі могут быць адзначаны лепшыя канцэртмайстары, выкладчыкі падрыхтаваўшыя пераможцаў I ступені.
- Фінансаванне выдаткаў па правядзенню конкурсу і харчаванне канкурсантаў ажыццяўляецца за кошт абласнога бюджэту.
Выдаткі на праезд настаўнікам, канцэртмайстрам і суправаджальным асобам – за кошт накіроўваючага боку.
Член Савета дырэктароў,
кіраўнік абласнога
метадычнага аб‘яднання па
інструментальнаму накірунку В.П. Шкурскі
ЗАЯЎКА ЎДЗЕЛЬНІКА
абласнога конкурсу юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў
«Заслаўскі сшытак» (у рамках Свята музыкі «Заслаўе») 2025
Установа адукацыі______________________________________________
Прозвішча і імя ўдзельніка_______________________________________
Дата нараджэння (чысло, месяц, год)______________________________
Інструмент____________________________________________________
Узроставая група_______________________________________________
Настаўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку – поўнасцю), тэлефон________
______________________________________________________________
Канцэртмайстар (прозвішча, імя, імя па бацьку – поўнасцю)__________
______________________________________________________________
Твор (з указаннем хранаметражу)_________________________________
______________________________________________________________
Дырэктар установы адукацыі
М.П.